БЕЛ Ł РУС

Пентагон: Расія не чакала такога моцнага адпору ўкраінцаў

27.02.2022 / 12:25

Nashaniva.com

Першыя дні вайны, абвешчанай Крамлём Украіне, паказваюць на адсутнасць перавагі расійскай авіяцыі ў паветры і рост раздражнення сіл РФ з прычыны жорсткага супраціву, лічыць Пентагон.

Пра гэта інфармуе DW.

Расійскія войскі падчас ваеннага ўварвання ва Украіну сутыкнуліся з больш моцным, чым чакалі, супрацівам украінскага боку. Аб гэтым высокапастаўлены прадстаўнік міністэрства абароны ЗША заявіў на брыфінгу ў суботу, 26 лютага.

Пэўныя прыкметы «ўказваюць на раздражненне расійскага боку тым, што яму на працягу апошніх 24 гадзін не ўдалося рушыць наперад, асабліва ў паўночных раёнах Украіны», — дадаў ён.

Расія пакуль не дасягнула перавагі ў паветры, лічаць у Пентагоне. Украінскія сродкі супрацьпаветранай абароны, у тым ліку авіяцыя, працягваюць дзейнічаць, блакуючы доступ расійскім самалётам у розных раёнах краіны, адзначылі ў амерыканскім ведамстве.

Паводле яго ацэнкі, на ўкраінскай тэрыторыі прысутнічае больш за 50 працэнтаў расійскіх сіл, якія сцягваліся да межаў Украіны на працягу апошніх месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула