БЕЛ Ł РУС

Краіны Еўрасаюза паставяць Украіне самалёты-знішчальнікі

28.02.2022 / 00:03

Nashaniva.com

Пра намер узмацніць украінскую авіяцыю заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль. Гаворка пра савецкія МіГі і Су, якія дагэтуль застаюцца на ўзбраенні некаторых краін Еўрасаюза, паведамляе Wall Street Journal.

Украіна прасіла менавіта гэтыя машыны, бо ўкраінскія пілоты ўжо ўмеюць лятаць на іх, а таму не спатрэбіцца дадатковая падрыхтоўка.

Пастаўка Украіне авіяцыі — крок вялікай сімвалічнай важнасці.

Брытанія, у сваю чаргу, паабяцала паставіць Украіне ракеты «паветра-паветра».

Барэль падзякаваў Польшчы за згоду стаць хабам, праз які Украіне будзе паступаць дапамога ад ЗША і краін Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула