БЕЛ Ł РУС

Больш за 400 расійскіх наёмнікаў дзейнічае ў Кіеве

28.02.2022 / 08:35

Nashaniva.com

УНІАН са спасылкай на The Times паведамляе, што больш за 400 расійскіх наёмнікаў дзейнічаюць у Кіеве па заданні Крамля.

Кіеў. Фота «РБК-Украіна»

Ім пастаўленая задача забіць прэзідэнта Зяленскага, членаў Кабінета міністраў, і падрыхтаваць глебу для ўзяцця горада пад кантроль Масквы.

Інфармацыя аб місіі «вагнераўцаў» трапіла на стол украінскага ўрада ў суботу раніцай, а праз некалькі гадзін Кіеў абвясціў 36-гадзінную каменданцкую гадзіну, каб ачысціць горад ад дыверсантаў.

Мэр Клічко папярэдзіў мірных жыхароў, што яны будуць лічыцца дыверсантамі і рызыкуюць быць ліквідаванымі, калі з'явяцца на вуліцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула