БЕЛ Ł РУС

«Байпол» сцвярджае, што сярод беларускіх вайскоўцаў ужо ёсць палонныя ва Украіне

28.02.2022 / 11:22

Nashaniva.com

Былыя сілавікі заявілі, што вайскоўцы з беларускіх сілаў спецыяльных аперацый ужо ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне, ужо трапляюць у палон і гінуць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Артур Грыгаран / «Ваяр»

Былыя сілавікі аб’яднання «Байпол» выступілі з заяваю, што на тэрыторыі Украіны ўжо ваююць беларусы. Беларускія ўлады трымаюць гэта ў таямніцы ад грамадства. Украінскія — таксама, каб «не справакаваць афіцыйнага поўнамаштабнага ўдзелу ў вайне» беларускага боку.

Паводле інфармацыі «Байпол», у сувязі з вялікімі стратамі расійскіх войскаў і немагчымасцю аператыўна даставіць падмацаванне, у найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе абвешчаная частковая мабілізацыя ваеннаабавязаных для адпраўкі ва Украіну.

Былыя сілавікі заклікаюць беларускіх вайскоўцаў адмовіцца ад удзелу ў вайне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула