БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза падзякаваў беларусам за смеласць

1.03.2022 / 03:47

Nashaniva.com

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль звярнуўся з відэазваротам да беларусаў.

«Відаць, вам будзе цяжка выказаць свае пачуцці ва ўмовах поўнага прыгнёту. Але я ведаю, што гэтак жа цяжка маўчаць у час расійскага ўварвання і жахлівых нападаў на ўкраінскія гарады і людзей, якія нясуць разбурэнні і забіраюць жыцці людзей. Сотні беларусаў былі арыштаваныя ў нядзелю за мірны пратэст супраць вайны Расіі супраць Украіны. Дзякуй вам за смеласць. Дзякуй за тое, што не глядзіце моўчкі на гэтую трагедыю. Патрабуйце ад вашых уладаў і далей, каб спынілі вайну».

Народу Беларусі: многія з вас ідуць на вялізныя асабістыя рызыкі ў змаганні за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Цяпер вы ўздымаеце галасы супраць вайны Расеі супраць Украіны і рашэння Лукашэнкі яе (Расію) падтрымаць. Дзякуй за вашу смеласць. ЕС на вашым баку. #StandWithUkraine pic.twitter.com/qfLwZkLckx

— Josep Borrell Fontelles (@JosepBorrellF) February 28, 2022

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула