БЕЛ Ł РУС

Легіянеры хакейнага мінскага «Дынама» хочуць скасаваць кантракты з-за вайны

1.03.2022 / 05:02

Nashaniva.com

Замежныя гульцы клуба патрабуюць неадкладнага разрыву кантрактаў. Пра гэта паведаміў славацкі нападаючы Лібар Гудачак у размове са славацкім выданнем sportnet.sme.sk.

У мінскай хакейнай камандзе цяпер выступаюць дзевяць замежнікаў, і, па словах Гудачэка, кожны ўчора папрасіў скасаваць кантракт па паразуменні бакоў. Аднак славацкі цэнтральны нападаючы адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі вяртанне ў Еўропу практычна немагчымае з-за санкцыяў, накладзеных на расійскія авіякампаніі.

«Цяпер мы знаходзімся ў Санкт-Пецярбургу. Варыянтаў у нас мала, толькі для некаторых з нас ёсць шанец паехаць дадому праз Літву або Хельсінкі», — гаворыць 31-гадовы форвард.

«Думаю, КХЛ працягне гуляць. Але давайце паглядзім, што адбудзецца ў найбліжэйшы час, ці не ўмяшаецца ва ўсё гэта міжнародная федэрацыя», — дадае ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула