Microsoft распавяла, як прадухіліла кібератаку на Украіну за некалькі гадзін да пачатку ўварвання
У карпаратыўным блогу Microsoft прэзідэнт кампаніі Брэд Сміт распавядае, як яе цэнтр разведкі пагроз за некалькі гадзін да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну зафіксаваў новы тып кібератак на лічбавую інфраструктуру краіны.
Кампанія неадкладна звязалася з украінскімі ўладамі і дапамагла ім абясшкодзіць шкоднасную праграму, што знішчала даныя (у Microsoft яе пазначылі як FoxBlade). Кампанія працягвае кансультаваць украінскі ўрад, кампаніі і вайскоўцаў.
Яна гэтак жа шчыльна ўзаемадзейнічае з уладамі ЗША і NATO, паведамляе блог.