БЕЛ Ł РУС

Херсон акружаны — мясцовая журналістка

1.03.2022 / 08:07

Nashaniva.com

З Херсона паведамляюць, што гэты абласны цэнтр на поўдні Украіны, паблізу Крыма, цалкам або амаль цалкам акружаны расійскімі войскамі.

«Горад фактычна акружаны, з усіх бакоў шмат расійскіх вайскоўцаў, вайсковай тэхнікі, яны ўсталёўваюць блок-пасты на выездах», — распавяла ў эфіры тэлеканала «Украіна 24» журналістка Алена Паніна, якая знаходзіцца ў Херсоне.

Па яе словах, у крамы 300-тысячнага горада ўжо цяжка падвозіць прадукты харчавання, таму што склады знаходзяцца за горадам. Журналістка дадала, што святло, вада і ацяпленне ў Херсоне пакуль ёсць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула