БЕЛ Ł РУС

Mastercard адключыла некалькі расійскіх банкаў

1.03.2022 / 08:26

Nashaniva.com

Mastercard адключыла некалькі расійскіх фінансавых арганізацый ад сваёй аплатнай сістэмы, прытрымліваючыся «санкцыйных распараджэнняў», гаворыцца ў заяве кіраўніка кампаніі Майкла Мібаха.

«У выніку прынятых распараджэнняў мы заблакавалі некалькі фінансавых устаноў з аплатнай сеткі Mastercard», — гаворыцца ў заяве.

Пасля адключэння ад аплатнай сістэмы Mastercard карты гэтых банкаў не будуць працаваць за мяжой і ў замежных інтэрнэт-крамах. У Расіі яны будуць дзейнічаць, бо ўнутры краіны плацяжы апрацоўваюцца ўнутранай Нацыянальнай сістэмай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула