БЕЛ Ł РУС

Міжнародны саюз канькабежцаў адхіліў расійскіх і беларускіх спартсменаў ад спаборніцтваў

1.03.2022 / 11:42

Nashaniva.com

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) адхіліў расійскіх і беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Рашэнне прынятае на аснове рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

Пад эгідай ISU праходзяць у тым ліку спаборніцтвы па фігурным катанні, шорт-трэку і канькабежным спорце.

У ISU заявілі, што пры неабходнасці распачнуць дадатковыя крокі.

Учора стала вядома пра адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх хакеістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула