БЕЛ Ł РУС

Пад Светлагорскам спалілі абсталяванне на чыгунцы ў кірунку Украіны

3.03.2022 / 12:08

Nashaniva.com

У Светлагорску ўчора з раніцы адбыліся затрыманні і ператрусы ў грамадзян, раней заўважаных у пратэставай актыўнасці. Паводле папярэдніх звестак, прычына — спаленае 1 сакавіка абсталяванне на ўчастку чыгункі ў Светлагорскім раёне.

Паведамляюць, што 1 сакавіка ў 23:08 на перагоне Астанкавічы — Жэрдзь гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі была спаленая рэлейная шафа сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), і ў выніку святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку ў непрацоўным стане.

Перагон Астанкавічы — Жэрдзь знаходзіцца на лініі Жлобін — Калінкавічы, якая далей працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Лінію пабудавалі як найкарацейшы шлях для вайсковых эшалонаў у бок Украіны падчас Першай сусветнай вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула