БЕЛ Ł РУС

Зачыстка інфармацыйнай прасторы ў Расіі ідзе паскоранымі тэмпамі

4.03.2022 / 06:03

Nashaniva.com

У Расіі практычна ўсе правайдары заблакавалі працу сайтаў «Медуза», Бі-бі-сі, «Радыё Свабода», Deutsche Welle, а таксама сацыяльных сетак Twitter і Facebook. Электронная энцыклапедыя Wikipedia і крамы мабільных праграм App Store і Google Play таксама перасталі адкрывацца ў большасці расіян.

Рэсурсы заблакаваныя ў кліентаў практычна ўсіх магістральных правайдараў, акрамя «Растэлекама».

Па звестках GlobalCheck, блакаванне ідзе праз ТСПП — тэхнічныя сродкі процідзеяння пагрозам. Гэта комплекс, які дазваляе абмяжоўваць доступ да інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае на тэрыторыі Расіі.

Пры гэтым судовых рашэнняў аб блакіроўцы і забаронах у большасці выпадкаў не было, як і распараджэнняў «Раскамнагляду» або ўнясення ў рэестр «забароненых сайтаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула