БЕЛ Ł РУС

Калі снарад патрапіць у сховішча ядзерных адходаў на Запарожскай АЭС, радыяцыю можа разнесці на любую адлегласць

4.03.2022 / 07:36

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў в. а. міністра аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Руслан Стралец на тэлеканале «Рада»

«Гэта найбуйнейшая атамная станцыя Еўропы. Акрамя таго, што там фактычна працуюць рэактары, там ёсць яшчэ сховішча адпрацаваных ядзерных адходаў, якія там часова захоўваюцца, і любое трапленне туды снарадаў, любое ўзгаранне на гэтым аб'екце можа выклікаць перанос радыяцыі на нявызначаныя тэрыторыі. Гэта пагражае не толькі Еўропе, не толькі Украіне, а ў прынцыпе ўсяму свету.

У залежнасці ад таго, якія могуць быць метэаўмовы ў момант узнікнення НС, перанос такога радыяцыйнага забруджвання можа быць непрадказальным і некантраляваным».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула