БЕЛ Ł РУС

Пажар на Запарожскай АЭС ліквідавалі

4.03.2022 / 07:45

Nashaniva.com

Пажар у вучэбна-трэніровачным корпусе Запарожскай АЭС у горадзе Энергадар ліквідаваны, пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.

«Запарожская вобласць. У 06:20 пажар у вучэбна-трэніровачным корпусе Запарожскай АЭС у г. Энергадар ліквідаваны. Ахвяр і пацярпелых няма».

Сёння ноччу расійскія войскі абстралялі АЭС, у выніку чаго ўзнік пажар. Зяленскі звярнуўся з тэрміновым зваротам да людзей і сусветных лідараў. звярнуўшы ўвагу на тое, што наступствы могуць быць у некалькі разоў горшыя за Чарнобыль.

У Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя заявілі, што ў выніку трапляння снарада ў сховішча ядзерных адходаў радыяцыю можа разнесці на нявызначаную адлегласць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула