БЕЛ Ł РУС

Экстранная сустрэча НАТА праходзіць з удзелам Украіны, Фінляндыі і Швецыі

4.03.2022 / 12:6

Nashaniva.com

Удзел у ёй бяруць міністры замежных спраў краін — членаў NATO, генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг і галоўны дыпламат ЕС Жазэп Барэль. Запрошаныя таксама Фінляндыя і Швецыя, якія не з'яўляюцца членамі альянсу, і Украіна.

Згодна з планам, непасрэдна пасяджэнне пачалося ў 12:00 па мінскім часе, у 14:30 плануецца прэс канферэнцыя Енса Столтэнберга.

«Сёння міністры скаардынуюць нашу рэакцыю на грубае ўварванне РФ ва Украіну і доўгатэрміновыя наступствы гэтых падзей», — паведаміў Столтэнберг у падыходзе да прэсы перад сустрэчай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула