БЕЛ Ł РУС

Новая рэдакцыя Канстытуцыі ўступіць у сілу 15 сакавіка

4.03.2022 / 12:49

Nashaniva.com

Лукашэнка падпісаў сёння вынікі рэферэндуму па зменах у Канстытуцыі.

Паводле версіі ЦВК, за змены ў Канстытуцыі на рэферэндуме выказалася 65,16% выбарнікаў; супраць — 10,07%. Усяго, сцвяржае ЦВК, на рэферэндуме прагаласавала 5 126 995 беларусаў.

Новая Канстытуцыя набудзе моц 15 сакавіка.

Гэта Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка сказаў, што гэта сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон набудзе моц менавіта ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула