БЕЛ Ł РУС

У суботу ў Віленскай катэдры адбудзецца імша па-беларуску

4.03.2022 / 14:32

Nashaniva.com

5 сакавіка ў 15:00 у гонар Святога Казіміра ў віленскай Катэдры святога біскупа Станіслава і св. Уладзіслава, адбудзецца святая Імша на беларускай мове.

«Шчырa дзякуем літоўскаму духавенству за такую цудоўную магчымасць памаліцца за нашага апякуна! Ласкава запрашаем прыняць удзел у Імшыё», — паведамляюць беларускія вернікі ў сацсетках.

Сёння ў Вільні таксама пачынаецца кірмаш «Казюкас», прысвечаны святому Казіміру. Вырабы рамеснікаў будуць прадавацца на праспекце Гедыміна, а частка сродкаў пойдзе ў фонд дапамогі Украіне.

У мінулым годзе «Казюкас» не праводзіўся з-за пандэміі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула