БЕЛ Ł РУС

Revolut перастаў пераводзіць грошы з Беларусі і Расіі і ў гэтыя краіны

4.03.2022 / 16:54

Nashaniva.com

Мінулым летам фінтэх-сэрвіс Revolut адкрыў магчымасць грашовых пераводаў у Беларусь. Сёння людзі, якія паспелі скарыстацца паслугай, атрымалі папярэджанне: пераводы ў Беларусь і Расію закрываюцца, як і пераводы з гэтых краін, перадае Onliner.

«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй у Расіі і Беларусі. У святле апошніх падзей вырашылі спыніць банкаўскія пераводы ў/з Расіі і Беларусі з поўдня 4 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

Там нічога не сказана пра блакіроўку акаўнтаў. Удакладняецца, што іншыя напрамкі для пераводаў адкрытыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула