БЕЛ Ł РУС

«Новая газета» абвясціла, што выдаліць матэрыялы пра вайну Расіі з Украінай

4.03.2022 / 18:50

Nashaniva.com

Такое рашэнне ў рэдакцыі патлумачылі ваеннай цэнзурай і адсутнасцю права «рызыкаваць свабодай нашых таварышаў». Пры гэтым выданне працягне расказваць пра эканамічныя і іншыя наступствы ўварвання, з якімі сутыкаецца Расія.

З заявы выдання:

«Вайсковая цэнзура ў Расіі хутка перайшла ў новую фазу: ад пагрозы блакавання і закрыцця выданняў (амаль цалкам рэалізаванай) перайшла да пагрозы крымінальнага пераследу як журналістаў, так і грамадзян, якія распаўсюджваюць інфармацыю аб баявых дзеяннях, адрозную ад прэс-рэлізаў Мінабароны.

Няма сумневаў, што гэтая пагроза будзе рэалізаваная.

Мы не маем права рызыкаваць свабодай нашых таварышаў. Але мы не можам ігнараваць і пазіцыю вас, нашых чытачоў, якія адназначна выказаліся за працяг працы ва ўмовах ваеннай цэнзуры.

Таму мы выдаляем матэрыялы на гэтую тэму з нашага сайта і з сацыяльных сетак.

У «Новай газеце» адзначылі, што працягнуць распавядаць аб наступствах, з якімі сутыкнулася Расія, у тым ліку эканамічным крызісе, падзенні ўзроўню жыцця, праблемах з доступам да замежных лекаў і тэхналогіях, пераследзе іншадумцаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула