БЕЛ Ł РУС

Польшча затрымала агента ГРУ, які выдаваў сябе за журналіста. Ëн прыехаў у Пярэмышль — горад, праз які адбываецца пастаўка зброі Украіне

4.03.2022 / 20:00

Nashaniva.com

У адным з гатэляў горада Пшэмысля (Пярэмышля) непадалёк ад мяжы з Украінай арыштавалі мужчыну, які быў ідэнтыфікаваны як агент ГРУ Расіі. Ён прыкрываўся статусам іспанскага журналіста і дзейнічаў на тэрыторыі Польшчы і Украіны.

У затрыманага канфіскавалі доказы, якія цяпер аналізуюць. Яму абвясцілі абвінавачванні ў шпіянажы на карысць спецслужбаў Расіі супраць інтарэсаў Польшчы. Гэтае злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў. Па рашэнні суда шпіёна арыштавалі пакуль што на тры месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула