БЕЛ Ł РУС

З Расіі сыходзіць магістральны інтэрнэт-правайдар Cogent

4.03.2022 / 20:21

Nashaniva.com

Адзін з найбуйнейшых магістральных інтэрнэт-правайдараў, амерыканскі Cogent, адключае расійскіх аператараў ад сваіх сетак. Кампанія прапануе ім забраць сервернае абсталяванне на працягу месяца.

З Cogent, па паведамленнях медыя, працуюць «Растэлеком», «Вымпелком», «МегаФон», «Яндэкс» і VK. Пасля сыходу правайдара звязанасць расийскага сегмента Інтэрнэта з глабальнай сеткай можа знізіцца, — піша «Коммерсант».

Праблемы з доступам пасля таго могуць адчуваць сэрвісы, якія не маюць цэнтраў апрацоўкі дадзеных у Расіі. У іх ліку Google, Airbnb, Netflix і іншыя. Ацаніць усе наступствы пакуль складана — такіх прэцэдэнтаў у маштабах краіны яшчэ не было, кажуць эксперты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула