БЕЛ Ł РУС

Маргарыта Ляўчук запісала антываенны відэазварот да брата-дэсантніка з 38-й брыгады. І атрымала відэаадказ

4.03.2022 / 22:12

Nashaniva.com

Стрыечны брат опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук служыць у 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце, і сястра, даведаўшыся з навін, што гэтую брыгаду збіраюцца адправіць ваяваць у Украіну, са слязамі на вачах прасіла яго адмовіцца ад гэтага. 

Адказ атрыманы вельмі хутка, і таксама ў відэаформе.

Інфармацыю пра тое, што брыгадзе дадзены загад наступаць ва Украіну і граміць яе, стрыечны брат Ляўчук называе фэйкам, адносна месца знаходжання сказаў, што гэта асноўнае месца праходжання службы. І параіў стрыечнай сястры верыць фактам, а не фэйкам.

Прэс-служба Міністэрства абароны пракаментавала апошнія словы так, што вайсковец «па-брацку параіў чытаць афіцыйныя крыніцы інфармацыі». Але такіх слоў у гэтым маналогу не прагучала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула