БЕЛ Ł РУС

У Італіі арыштавалі вілы тэлепрапагандыста Салаўёва

5.03.2022 / 15:44

Nashaniva.com

Італьянская фінансавая паліцыя арыштавала нерухомасць расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва і мільярдэра Алішэра Усманава.

Гэтыя двое трапілі пад санкцыі ЕС у сувязі з нападам на Украіну. Гаворка ідзе пра дзве вілы Салаўёва на возеры Кома, а таксама аб віле Усманава на Сардзініі — La Repubblica.

Раней расследаванні Аляксея Навальнага выявілі, што топавыя расійскія прапагандысты атрымліваюць мільённыя сумы ад Крэмля за сваю дзейнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула