БЕЛ Ł РУС

Пракоп'еў: 200 беларусаў ужо ваюе на баку Украіны, яшчэ 300 гатовыя

5.03.2022 / 15:49

Nashaniva.com

У шэрагах Узброеных сіл Украіны ўжо больш за 200 беларусаў.

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне. Архіўнае фота.

Яшчэ 300 добраахвотнікаў з Беларусі цяпер у Польшчы, заявіў грамадскі дзеяч Вадзім Пракоп’еў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

Афіцыйных лічбаў колькасці беларусаў, якія ваююць на ўкраінскім баку, няма.

«Мы збіраем беларускіх добраахвотнікаў у Замежны легіён», — заявіў Пракоп’еў. Па яго словах, такіх набралася 300 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула