БЕЛ Ł РУС

Пасля 15 сутак выйшла на волю былая выкладчыца БДУ Таццяна Сініца

6.03.2022 / 15:01

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку яе сын.

19 лютага былую выкладчыцу факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяну Сініцу забралі з дому нібыта для прафілактычнай гутаркі. У выніку яе арыштавалі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватай у «дробным хуліганстве».

Таццяну ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе. У той час яна падтрымлівала забастоўку студэнтаў. У снежні 2021-га выкладчыцу звольнілі з БДУ, абвінаваціўшы ў «шматразовым парушэнні дысцыпліны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула