На сайце kodeksy-by.com размясцілі спасылкі на антываенны сайт
На сайце kodeksy-by.com, дзе публікуюць усе законы і кодэксы Беларусі, пры адкрыцці любых старонак з'яўляецца гіперспасылка пад назвай «Вайна ва Украіне», заўважыла «Медыязона».
Яна вядзе на сайт zastansyadoma.info, дзе беларусаў заклікаюць не даць уладам адправіць салдат на вайну ва Украіну.
Хто дадаў гэтую спасылку на ўсе старонкі сайта, невядома.