БЕЛ Ł РУС

Пентагон: Расія задзейнічала 95% групоўкі ўварвання

7.03.2022 / 2:14

Nashaniva.com

Пентагон правёў чарговы брыфінг аб ходзе вайны ва Украіне з высокапастаўленым функцыянерам, якога папрасілі не называць. Такія брыфінгі праводзяцца з пачатку вайны амаль штодня і менавіта на такіх умовах, піша Бі-Бі-Сі.

Цела вайскоўца засыпана снегам побач са знішчанай расейскай вайсковай рэактыўнай сістэмай залпавага агню на ўскраіне Харкава, Украіна, 25 лютага 2022 г. Фота: AP 

Па ацэнцы амерыканскага вайсковага ведамства, Расія ўжо задзейнічала 95% сілаў і сродкаў, сканцэнтраваных ля межаў Украіны да пачатку ўварвання (папярэдняя ацэнка, два дні таму, была 92%).

 Істотнага прасоўвання расійскіх войскаў за апошнія суткі ў Пентагоне не заўважылі. 64-кіламетровая калона пад Кіевам па-ранейшаму стаіць на месцы (знешнія назіральнікі мяркуюць, што яна загразла і хутчэй за ўсё скарыстала ўсё паліва).

Яшчэ некалькі назіранняў з Пентагона:

Высадкі марскога дэсанту ў раёне Адэсы пакуль няма і прыкметаў, што такая хутка пачнецца, няма таксама. 

Расійскія Паветрана-касмічныя сілы па-ранейшаму не кантралююць паветраную прастору над Украінай. Украінскія баявыя самалёты і верталёты лётаюць, СПА дзейнічае. Пры гэтым абодва бакі панеслі страты ў баявых самалётах, верталётах і сродках СПА.

Пентагон не можа пацвердзіць факты прымянення Расіяй касетных і тэрмабарычных боепрыпасаў, а таксама факт скідання расійскай авіяцыяй 500-кілаграмовай бомбы на Чарнігаў.

Не можа ён пацвердзіць і прызыў рэзервістаў у Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула