БЕЛ Ł РУС

15-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася выйсці на подыум з расіянкамі

7.03.2022 / 08:34

Nashaniva.com

15-гадовая ўкраінская гімнастка Даніэла Батрона на спаборніцтвах Кубка свету ў Катары асобна выйшла на подыум. Для дзвюх расіянак правялі яшчэ адну цырымонію ўзнагароджання, паведамдяе «Суспільне».

Батрона — адна з самых маладых удзельніц этапаў Кубка свету ў 2022 годзе.

У практыкаванні з рознавысокіх брусоў Батрона атрымала «бронзу», два іншыя медалі ўзялі расіянкі, якім забаронена прадстаўляць сваю краіну, Вікторыя Лістунова і Марыя Мінаева.

Батрона выйшла на ўзнагароджанне з украінскім сцягам і разам з медалём знаходзілася на подыуме для бронзавых прызёраў.

А ўжо пасля яе на подыум выйшлі нейтральныя атлеткі з Расіі. Яны мелі асобны ад украінкі подыум.

Батрона заваявала першы медаль у кар'еры на дарослым узроўні, выйграўшы «золата» на этапе ў Котбусе, пасля чаго адправілася ў Доху (Катар).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула