БЕЛ Ł РУС

Расійскія самалёты скінулі бомбы на Сумы і Ахтырку. Ёсць ахвяры

8.03.2022 / 8:22

Nashaniva.com

Гэта адбылося пасля 23 гадзін 7 сакавіка. Былі атакаваныя жылыя кварталы ў Сумах і Ахтырцы, таксама знішчаныя будынкі ў сяле Бытіца.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.

У Сумах снарад трапіў у жылы дом. Ёсць забітыя і параненыя, сярод іх — дзеці.

Разбітыя жылыя кварталы ёсць і ў Ахтырцы. Снарады ў чарговы раз трапілі у ЦЭЦ, якую ўжо знішчылі расійскія бомбы, таксама ў будынак гаррады і ўнівермаг горада. Усяго ў Ахтырцы відавочцы налічылі 4 выбухі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула