БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз прадставіў план поўнай адмовы ад газу, нафты і вугалю з Расіі

8.03.2022 / 19:23

Nashaniva.com

Еўрапейская камісія ў аўторак прапанавала план, як зрабіць Еўропу незалежнай ад расійскага выкапнёвага паліва задоўга да 2030 года — памяншаць залежнасць ад газу пачнуць ужо сёлета.

Фота: AP/Dmitry Lovetsky

Прадстаўлены план прадугледжвае памяншэнне попыту ЕС на расійскі газ на дзве траціны ўжо да канца гэтага года.

«Мы павінны стаць незалежнымі ад расійскай нафты, вугалю і газу. Мы проста не можам абапірацца на пастаўшчыка, які непасрэдна пагражае нам», — заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула