Змяняецца парадак рэгулявання цэнаў на сланечнікавы алей, дзіцячае харчаванне і пшанічную муку
У Беларусі ўводзіцца асаблівы парадак вызначэння цэнаў на сланечнікавы алей, дзіцячае харчаванне (кашы, сумесі, фруктовыя і мясныя кансервы для дзіцячага і дыетычнага харчавання) і пшанічную муку, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Адпускныя цэны на алей, дзіцячае харчаванне і муку фармуюцца з улікам абмежаванняў, устаноўленых МАРГ пастановай «Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары» ад снежня 2021 года.
Юрыдычныя асобы і ІП, якія гандлююць гэтымі таварамі, могуць павялічыць цану на іх на памер (у адсоткавым выражэнні) іх змены імпарцёрам.
Новы парадак фарміравання цэнаў уступае ў дзеянне з 9 сакавіка.