БЕЛ Ł РУС

На беларускіх адвакатаў пачалі ціснуць за подпісы пад антываеннай петыцыяй

10.03.2022 / 12:51

Nashaniva.com

1 сакавіка ў сеціве з'явілася петыцыя, дзе, спасылаючыся на нормы Канстытуцыі, аўтары абгрунтавалі, што з тэрыторыі Беларусі не павінны ўзлятаць ракеты, самалёты і верталёты для атакі на суседнюю дзяржаву. Зварот падпісалі 258 юрыстаў.

Адзін з аўтараў звароту паведаміў, што цяпер адвакатаў выклікаюць у калегіі і патрабуюць тлумачэнняў:

«На мінулым тыдні да нас звярнулася некалькі адвакатаў з просьбай як мага хутчэй выключыць іх са спісу тых, хто падпісаўся, таму што ў іх «праз 20 хвілін гутарка ў Савеце калегіі адвакатаў». Цяпер прыйшлі паведамленні з двух іншых калегій, што адвакатаў, якія падпісалі петыцыю, выклікаюць для дачы тлумачэнняў».

Нягледзячы на гэта, беларускія юрысты і адвакаты працягваюць пакідаць свае подпісы пад петыцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула