БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі заявіла, што ва ўкраінскіх лабараторыях ставілі эксперыменты з ўзорамі каранавіруса кажаноў і не толькі

10.03.2022 / 16:18

Nashaniva.com

Ва ўкраінскіх біялабараторыях, створаных і фінансаваных ЗША, «праводзіліся эксперыменты з узорамі каранавіруса кажаноў», заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.

У Маскве сцвярджаюць, што аналізуюць перададзеныя супрацоўнікамі ўкраінскіх біялабараторый дакументы аб сакрэтнай ваенна-біялагічнай дзейнасці ЗША.

«Паводле дакументаў, амерыканскі бок планаваў весці ва Украіне ў 2022 працы па патагенах птушак, кажаноў і рэптылій з далейшым пераходам да вывучэння магчымасці пераносу імі афрыканскай чумы свіней і сібірскай язвы», — заявіў Канашэнкаў.

У Мінабароны Расіі таксама заявілі, што пацвярджаецца факт выплат наўпрост з Пентагона за ўдзел у даследаваннях. «Звяртае на сябе сціплая па амерыканскіх мерках аплата працы, гэта кажа аб нізкай ацэнцы прафесіяналізму ўкраінскіх спецыялістаў», — заявілі ў ведамстве.

Паводле Мінабароны, дакументы ўтрымліваюць прапановы па пашырэнні ваенна-біялагічнай праграмы ЗША на тэрыторыі Украіны. Так, знайшлося сведчанне працягу завершаных біялагічных праектаў UP-2, UP-9, UP-10, накіраваных на вывучэнне ўзбуджальнікаў сібірскай язвы і афрыканскай чумы свіней.

Мінабароны Расіі заявіла, што Пентагон цікавяць таксама насякомыя-пераносчыкі небяспечных інфекцый, аналіз дакументаў нібыта пацвярджае факт перадачы з біялабараторыі ў Харкаве за мяжу больш за 140 кантэйнераў з эктапаразітами кажаноў — блохамі і кляшчамі.

Таксама расійскія СМІ паведамляюць, што птушак, акальцаваных і выпушчаных у ходзе даследаванняў з Херсонскага запаведніка, адлавілі ў Іванаўскай і Варонежскай абласцях, сведчаць дадзеныя пратакола

ЗША папярэджваюць пра планы Расіі прымяніць ва Украіне хімічную зброю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула