БЕЛ Ł РУС

Непаўналетняму хлопцу далі 1,5 года «хатняй хіміі» за каментары

10.03.2022 / 18:56

Nashaniva.com

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Фёдара Зуёнка, якое прайшло 4 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна. Непаўнагадовага хлопца абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». 

У віну 17-гадоваму хлопцу ставілі тое, што ў адным з тэлеграм-каналаў ён пакінуў каментары з заклікамі, якія ў тым ліку мелі гвалтоўны чыннік: Фёдар нібыта заклікаў забіць Лукашэнку, «узяць» мясцовы выканкам, а таксама размясціў у сваіх допісах малюнак «кактэйля Молатава».

Суддзя Дзмітрый Крывела прысудзіў хлопцу 1,5 гады «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула