БЕЛ Ł РУС

Нямеччына дасць прытулак беларусам, якія эвакуяваліся з Украіны

11.03.2022 / 07:52

Nashaniva.com

Беларусы, якія на 24 лютага знаходзіліся ва Украіне, могуць прыехаць у Нямеччыну і знаходзіцца там без візы. Такую інфармацыю размясціла нямецкае пасольства ў Польшчы.

Такія ж умовы распаўсюджваюцца на ўсіх людзей, якія былі ва Украіне 24 лютага. А таксама тых, хто ў гэты дзень не быў ва Украіне, але жыў там.

У выпадку неабходнасці бежанцы могуць падаць заяву на атрыманне віду на жыхарства ў Нямеччыне. Заяву неабходна падаваць у мясцовае ўпраўленне па справах замежнікаў.

Дадзеная пастанова дзейнічае да 23 мая 2022 года, але яе тэрмін могуць падоўжыць у залежнасці ад сітуацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула