БЕЛ Ł РУС

Зламалі тры рабры і далі 13 сутак: у Мінску затрымалі былога акцёра Тэатра імя Горкага

11.03.2022 / 13:04

Nashaniva.com

6 сакавіка ў Мінску затрымалі былога акцёра Тэатра імя Горкага Арсенія Сячко.

 

Увечары, а 20-й гадзіне, праходзячы каля свайго дома, ён заўважыў, як міліцыянты затрымліваюць мужчын нападпітку, і зрабіў ім заўвагу. За гэта Арсенія таксама затрымалі і склалі пратакол за пікетаванне паводле артыкула 24.23 КаАП, піша «Вясна».

Арсенія моцна пабілі ў Фрунзенскім РУУСе. 7 сакавіка Дзмітры Лукашэвіч, які разглядаў справу, нягледзячы на кепскі стан здароўя Сячко і просьбу даць штраф, пастанавіў пакараць акцёра 13 днямі арышту.

Але ў ізалятар Арсеній не трапіў: медык у ІЧУ адмовілася прыняць яго, бо ў хлопца былі зламаныя тры рабры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула