БЕЛ Ł РУС

Беларусы Вялікабрытаніі пачалі дапамагаць беларускім добраахвотнікам, якія ваююць ва Украіне

11.03.2022 / 23:21

Nashaniva.com

Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі арганізавала дастаўку неабходных рэчаў для беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну ў складзе сілаў тэрытарыяльнай абароны.

У гэтай справе ЗБВБ паспяхова супрацоўнічала з украінскімі арганізацыямі ў Лондане.

Першая пастаўка была адпраўленая брытанскімі беларусамі ў сераду 9 сакавіка 2022 года, цяпер яна ўжо на шляху ў Украіну. Арганізацыя дэкларуе працяг сваёй дзейнасці і надалей.

Як можна дапамагчы арганізацыі і далучыцца да яе дзейнасці, можна даведацца на яе старонцы ў Фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула