БЕЛ Ł РУС

У расійскага алігарха арыштавалі суперяхту коштам паўмільярда еўра

12.03.2022 / 14:52

Nashaniva.com

Фінансавая гвардыя Італіі арыштавала яхту «А» расійскага прадпрымальніка Андрэя Мельнічэнкі, перадае la Repubblica. Яе кошт ацэньваецца ў €530 млн.

«А» — найбуйнейшая ў свеце парусная яхта. 

Спадар Мельнічэнка 9 сакавіка быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза. У сувязі з гэтым мільярдэр выйшаў з рады дырэктараў Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі і «Еўрахіма».

У рэйтынгу Forbes найбагацейшых людзей ён займае дзявятае месца ў Расіі і 165-е месца ў свеце ($11,6 млрд), у рэйтынгу Bloomberg — другое і 66-е месцы адпаведна ($21,4 млрд).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула