БЕЛ Ł РУС

18-гадоваму хлопцу далі год і тры месяцы калоніі за каментарыі

12.03.2022 / 16:35

Nashaniva.com

11 сакавіка 18-гадовага палітвязня Ягора Леўчыка асудзілі да года і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў ліпені 2020 года і лютым 2021 года ён пакідаў каментарыі з абразлівым зместам.

Хлопец поўнасцю прызнаў віну, адзначаюць праваабаронцы. Ён заўважыў, што пакінуў каментарый у бок Лукашэнкі «ў парыве гневу». Таксама Ягор прызнаў, што пакінуў у адрас прадстаўніка ўлады і ў бок суддзі зневажальныя каментарыі.

Хаця пракурорка Надзея Каліта прасіла асудзіць Леўчыка да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў меншае пакаранне, паведамляе «Новы час».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула