БЕЛ Ł РУС

Вайна ва Украіне можа прывесці да голаду 100 мільёнаў чалавек

12.03.2022 / 17:9

Nashaniva.com

Расія і Украіна пастаўляюць на сусветны рынак каля траціны пшаніцы і пятую частку кукурузы, таму іх ваенны канфлікт можа прывесці да крайняга недахопу харчавання ў самых бедных краінах, заявіў нямецкі эксперт.

Пры найбольш неспрыяльным сцэнарыі вайна ва Украіне можа пацягнуць за сабой голад для ста мільёнаў чалавек, лічыць нямецкі эксперт у галіне аграрнай эканомікі, прафесар універсітэта ў Боне Мацін Каім, паведамляе Deutsche Welle.

У Расіі і Украіне вырошчваецца каля траціны ўсёй прадаваемай на сусветным рынку пшаніцы, пятая частка кукурузы і вырабляецца тры чвэрці алею, заявіў Каім у інтэрв'ю Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung.

Абедзве краіны экспартуюць вялікія аб'ёмы прадуктаў харчавання ў Паўночную Афрыку і ў краіны Блізкага і Сярэдняга Усходу, у прыватнасці Егіпет, Лівію і Ліван, падкрэсліў эксперт.

Акрамя таго, ад расійскага ўварвання ва Украіну і яго эканамічных наступстваў могуць пацярпець «яшчэ больш бедныя краіны, дзе ўжо цяпер галадае вялікая колькасць людзей», заявіў прафесар з Бона, указаўшы, у прыватнасці, на Самалі, Чад, Мадагаскар і Бангладэш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула