БЕЛ Ł РУС

Завод «БелДжы» адпраўляе работнікаў у адпачынак з-за «парушэння лагістычных сувязяў»

13.03.2022 / 15:06

Nashaniva.com

СЗАТ «Белджы» прыпыняе дзейнасць да красавіка. Як запэўніваюць на прадпрыемстве, часовая паўза не адаб'ецца на продажах і абслугоўванні аўтамабіляў Geely ў Беларусі. Красоверы Geely Atlas Pro, Geely Coolray і Tugella вырабляюцца на заводзе пад Барысавам. 

Фота: av.by

У прэс-цэнтры завода выданню av.by расказалі, што з 16 сакавіка па 1 красавіка частка супрацоўнікаў будзе адпраўлена ў адпачынак. Такое рашэнне прынята ў сувязі з парушэннямі лагістычных сувязяў і перабоямі ў пастаўках матэрыялаў і камплектуючых з Кітая.

Першым адновіць працу цэх зваркі. Тыя, каму выпадае адпачынак на гэты час, атрымаюць належныя выплаты, з астатнімі пытанні вырашаюцца індывідуальна.

Geely ўжо другі раз за бягучы год падняла цэны на ўсе машыны. Так, з 10 сакавіка кошт транспартных сродкаў у залежнасці ад мадэлі і мадыфікацыі вырас на велічыню ад 6 500 да 17 800 рублёў.

Хутчэй за ўсё, аўтамабілі будуць даражэць і далей, паколькі заводу, які закупляе машынакамплекты за валюту, неабходна кампенсаваць страты ад паслаблення беларускага рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула