Вось як выглядае «фота тыдня» агенцтва БелТА
Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала падборку найлепшых фота тыдня. Першае з іх — усмешлівыя жанчыны ў форме часоў Другой сусветнай у «цягніку гістарычнай памяці».
Фота: БелТА
«Цягнік гістарычнай памяці як сімвал адзінства пакаленняў міліцыі», — так называўся рэпартаж.
Кантрасна гэта выглядае на фоне здымкаў эвакуацыйных цягнікоў, у якіх мільёны жыхароў Украіны ў разгубленасці і страху пакідаюць свае дамы, ратуючыся ад расійскага нашэсця.
Фоты: АР, Андрэй Дубак
Фота вышэй было зроблена 3 сакавіка на кіеўскім вакзале. Дзеці выглядваюць з акна вагона аварыйна-эвакуацыйнага цягніка, які не ацяпляецца. Украінская чыгунка выкарыстоўвае для вывазу людзей усе наяўныя цягнікі. Каля 2,5 мільёна чалавек прыбылі з Украіны ў Еўрасаюз. Яшчэ больш людзей пераехала з Усходняй у Заходнюю Украіну.