БЕЛ Ł РУС

Абвяргае фэйкі і распазнае людзей: Украіна пачала выкарыстоўваць сістэму Clearview AI

14.03.2022 / 09:35

Nashaniva.com

Яна мае доступ да 10 мільярдаў фота.

Міністэрства абароны Украіны ў суботу пачало выкарыстоўваць сістэму распазнання асоб амерыканскай кампаніі Clearview AI, якая мае доступ да базы з 10 млрд фота, 2 з якіх — з сеткі УКантакце. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дырэктара кампаніі Хоан Тон-Тхата.

Амерыканскі стартап прапанаваў устанавіць асобы расійскіх вайскоўцаў, змагацца з дэзінфармацыяй і ідэнтыфікаваць загінулых. Таксама Clearview AI дазваляе, сярод іншага, правяраць людзей на кантрольна-прапускных пунктах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула