БЕЛ Ł РУС

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа разгорне на ўкраінскай мяжы палявыя сталовыя

19.03.2022 / 13:55

Nashaniva.com

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа з сённяшняга дня разгортвае палявыя сталовыя на мяжы з Украінай.

Першая дабрачынная місія запрацавала ў Паддабранцы (Гомельскі раён). Сюды могуць прыходзіць жыхары ўкраінскага памежжа і атрымліваць гарачае харчаванне, паведамляе БелТА

Пры неабходнасці ў пункце Беларускага Чырвонага Крыжа першая дапамога будзе аказвацца - у ім дзяжурыць медыцынскі работнік.

Пункт будзе працаваць штодня з 12.00 па 15.00.

Учора Дзяржаўны памежны камітэт паведамляў, што па стане на 18 сакавіка з пачатку вайну непасрэдна ўкраінска-беларускую мяжу перасеклі 1480 чалавек (усяго з улікам пераезду з Польшчы, Літвы і Латвіі — 2 305 чалавек).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула