БЕЛ Ł РУС

Польшча прапаноўвае ЕС увесці поўную забарону на гандаль з Расіяй

19.03.2022 / 15:18

Nashaniva.com

Польшча прапанавала Еўрапейскаму саюзу ўвесці поўную забарону на гандаль з Расіяй. Такім чынам урад Польшчы заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Масквы за яе ўварванне ў Украіну.

Польшча прапануе як мага хутчэй дадаць да гэтага пакету санкцый гандлёвую блакаду, уключаючы абодва марскія парты Расіі ў Еўропе, а таксама забарону на сухапутны гандаль. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

«Поўнае спыненне гандлю прымусіць Расію задумацца аб тым, ці не лепш спыніць гэтую жорсткую вайну», — сказаў Маравецкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула