БЕЛ Ł РУС

«Чыгуначнай сувязі паміж Беларуссю і Украінай не існуе. Падзяка за гэта сумленным беларускім чыгуначнікам»

19.03.2022 / 18:58

Nashaniva.com

Чыгуначных зносін паміж Беларуссю і Украінай цяпер не існуе, заявіў кіраўнік Украінскай чыгункі Аляксандр Камышын.

Па яго словах, «падзяку за гэта трэба сказаць сумленным беларускім чыгуначнікам», аднак ніякіх падрабязнасцяў не паведаміў.

Ён не назваў момант, калі сувязь прыпынілася, але выказаў перакананне, што расійскія войскі не змогуць больш праехаць па беларускай чыгунцы. 

Хроніка рэйкавай вайны ў Беларусі-2022. Што вядома на сёння

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула