БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў закрытым рэжыме судзяць афіцэра КДБ за публікацыю размоў Наталлі Эйсмант

21.03.2022 / 12:03

Nashaniva.com

Аляксея Храловіча вінавацяць у перадачы запісаў размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі тэлеграм-каналу «Нехта». Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. 

Суд над падпалкоўнікам КДБ пачынаецца сёння ў Мінскім гарадскім судзе Справу ў закрытым рэжыме разглядае Дыяна Кучук.

У сакавіку 2021 года на тэлебачанні паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты», у якім распавялі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Яму выставілі абвінавачанні па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, ці асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца), піша «Радыё Свабода».

Магчыма, падпалкоўнік здабыў перамовы Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Шакуты з выкарыстаннем службовых магчымасьцяў. Затым Храловічу нібыта прапанавалі паўдзельнічаць у аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі з Беларусі асобаў, звязаных з рухам за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, якім пагражае небяспека, і затрымалі.

Баскаў, Эйсмант і Шакута ў сваіх перамовах абмяркоўвалі падзеі пры забойстве Рамана Бандарэнкі ў мінскім двары. Прапагандысты ў фільме назвалі тыя размовы «інсцэніроўкай».

Храловічу пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула