БЕЛ Ł РУС

Данія падтрымае забарону ўезду ў ЕС для беларускага і расійскага транспарту

21.03.2022 / 15:01

Nashaniva.com

Данія падтрымае самыя строгія санкцыі ЕС супраць РФ і Беларусі, у тым ліку закрыццё марскіх партоў для іх судоў і сушы — для транспарту. Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік МЗС Каралеўства Епе Куфуд па прыбыцці на сустрэчу міністраў замежных спраў Еўрасаюза.

«Эканамічныя санкцыі вельмі важныя <…>. Хуткасць [прыняцця] і глыбіня санкцый супраць расійскай эканомікі беспрэцэдэнтныя для ЕC. З боку Даніі мы падтрымаем самыя строгія санкцыі, па якіх будзе дасягнутае пагадненне, уключаючы, напрыклад, доступ да марскіх партоў, на сушы — для расійскага і беларускага транспарту, а таксама іншыя віды мер, бо нам неабходна спыніць гэтую агрэсію», — сказаў ён.

Міністр дадаў, што на сустрэчы ў Бруселі будзе абмяркоўвацца далейшая падтрымка Украіны. Паводле яго слоў, будзе таксама разгледжанае пытанне аб тым, як ЕС можа выкарыстоўваць свой уплыў у свеце, каб астатнія краіны «выбралі правільны бок гісторыі», асудзілі РФ і падтрымалі яе ізаляцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула