У Беларусі аднавілі прыём дакументаў на апастыль
Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС 21 сакавіка аднавіла прыём дакументаў на апастыль. Ва ўстанову імгненна выстраілася чарга.
Рэгіёны таксама маюць намер аднавіць запіс на апастыль. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці — з 22 сакавіка. Да гэтага дакументы нельга было падаць з 10 сакавіка.
У Галоўным ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама распавялі, што прыпыненне сапраўды было, але цяпер усё ў парадку — дакументы прымаюць з 9.00 да 11.00 кожны працоўны дзень.
Паставіць апастыль на дакументы можна ў Мінску ў Галоўным консульскім упраўленні МЗС па адрасе вул. Карла Маркса, 37, а таксама ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтах.