БЕЛ Ł РУС

Беларусь уводзіць забарону на экспарт 254 прамысловых тавараў

21.03.2022 / 18:42

Nashaniva.com

Беларускія ўлады ўводзяць забарону на вываз 254 відаў прамысловых тавараў, паведамляе прэс-служба ўрада са спасылкай на пастанову Саўміна Беларусі.

Забарона ўводзіцца на шэсць месяцаў «для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы» і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 22 сакавіка.

Яшчэ адной пастановай Саўмін на 6 месяцаў забараніў вываз прадуктаў збожжаперапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёлы.

«Забарона распаўсюджваецца таксама на вываз бялковай сыравіны для камбікормавай прамысловасці і прынятая ў мэтах забеспячэння стабільнай працы жывёлагадоўлі», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула